Сярэдні заробак за студзень зляцеў на 120 рублёў

25.02.2020 / 09:32

Фота Волі Афіцэравай

Намінальны налічаны сярэдні заробак (г. зн. «бруднымі», да выплаты падаткаў) у студзені склаў 1118,1 рубля, паведамляе Белстат. Чыстымі такі заробак — 961,56 рубля.

У снежні 2019 года заробак да выплаты падаткаў складаў 1238,7 рубля, а ў лістападзе — 1113,1 рубля.

За снежань заробкі заўсёды большыя за кошт дадатковых выплат і прэмій пры канцы года.

1 118,1 рубля — гэта 502 даляры па стане на 24 лютага, або 528 даляраў, калі браць сярэдні курс амерыканскай валюты за студзень. 

Nashaniva.com