Літоўка перапалохала пагранічнікаў на Лошы, але выявілася, што яе вочы чырвоныя па іншай прычыне

28.02.2020 / 14:10

Камічная гісторыя адбылася ў пункце пропуску Лоша. 

Пагранічнікаў засмуціў знешні выгляд пасажыркі ў адным з легкавікоў, які ехаў з Літвы ў Беларусь. У дзяўчыны былі падазрона чырвоныя вочы. 

Пагранічнікі выклікалі медыкаў, машыну прымусілі ад'ехаць для разбіральніцтва. Але медыкі выявілі, што ніякіх прыкмет віруснага захворвання ў літоўкі няма, а чырвоныя вочы ў яе па нейкай іншай прычыне.

Прычына не называецца, а службоўцы пасміхаюцца з магчымых версій. Калі б такія сімптомы былі ў кіроўцы, яго б чакалі праблемы, а што ўзяць з пасажыркі?

У прэс-службе Пагранічнага камітэта «Нашай Ніве» афіцыйна пацвердзілі, што машыну ўжо адпусцілі. 

Nashaniva.com