Будоўлі на тэрыторыі Грушаўскага сквера не будзе. Побач пабудуюць толькі дзве секцыі дома

28.02.2020 / 21:42

Плошчу Грушаўскага сквера ў 2,16 га захаваюць. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Уладзімір Танкевіч.

Кампаніі «Датч Стар» дазволена будаваць дзве секцыі жылога дома, не заходзячы ў сквер. Астатнія часткі шматпавярхоўкі (планавалася пабудаваць пяць, згодна з праектнай дакументацыяй па плошчы) пабудуюць у іншым месцы — горад шукае кампенсацыйную пляцоўку. Будаўніцтва дзіцячага сада ў выглядзе сацыяльнай нагрузкі ў забудоўшчыка застаецца.