У Мінску сутыкнуліся аўтобус і «Лада» 

29.02.2020 / 10:45

58-гадовы кіроўца аўтобуса «МАЗ» рухаўся па вуліцы Уральскай у кірунку Даўгабродскай. Падчас развароту на скрыжаванні аўтобус у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем «Лада», кіроўца якога рухаўся насустрач, піша тэлеграм-канал ДАІ Мінска.

Фота: ДАІ Мінска.

Пацярпелых, на шчасце, няма.

Nashaniva.com