Арына Сабаленка выйграла турнір у Досе і зарабіла $605 тысяч

29.02.2020 / 20:25

Беларуская тэнісістка выйграла турнір Qatar Total Open у Досе. У фінале, у двух сэтах, яна перамагла чэшскую спартсменку Петру Квітаву 6:3, 6:3. Квітава мае 11-е месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу, Сабаленка — 13-е. Але выйграны на пачатку сезону турнір дае ёй шанец прабіцца ў Топ-10 WTA.

Nashaniva.com