У БНТУ просяць студэнтаў не выязджаць з Мінска

01.03.2020 / 18:41

У БНТУ просяць іншагародніх студэнтаў працягваць пражываць у інтэрнатах і не выязджаць з Мінска.

Раней у студэнта з Ірана, якое навучаецца у БНТУ, быў знойдзены каранавірус.

— Пражыванне ў інтэрнаце дазволіць цэнтралізавана кіраваць сітуацыяй, забяспечыць штодзённы збор патрэбнай інфармацыі аб фізічным стане студэнтаў і, пры неабходнасці, дазволіць аператыўна прыняць адпаведныя меры рэагавання, — гаворыцца ў аб'яве на сайце ВНУ.

Nashaniva.com