У беларускае войска прыязджае інспекцыйная група з ЗША

02.03.2020 / 09:02

З 2 па 5 сакавіка ў адпаведнасці з палажэннямі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйная група ЗША праінспектуе адну з воінскіх часцей Узброеных сіл Беларусі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Мэта інспекцыі — пацвярджэнне адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб'екце кантролю ўзбраенняў, што абмяжоўваюцца дагаворам, а таксама адпаведнасці ваеннай тэхнікі іх колькасці.