У мінскіх крамах, кафэ ды іншых людных месцах для наведвальнікаў ставяць дазатары з антысептыкам

03.03.2020 / 16:40

У сталічных аб'ектах грамадскага харчавання і гандлю, на чыгуначным вакзале і аўтавакзале, у аэрапорце, на запраўках, у навучальных установах ды ў іншых месцах, якія актыўна наведваюць людзі, з'яўляюцца дазатары з антысептыкам, каб наведвальнікі маглі апрацаваць рукі. Пра гэта распавяла «Мінск-навінам» прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

— «Мінсктранс» закупіў 500 дазатараў з дэзінфікуючымі сродкамі, іх ставяць на дыспетчарскіх станцыях, аўтавакзале, у транспарце на міжгародніх маршрутах.

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» 60 дазатараў з антысептыкам размешчаны ў туалетах і яшчэ 23 — у тэрміналах і іншых памяшканнях, — прывяла прыклады Барадун.