Вікторыя Азаранка прайграла ў сваім першым матчы за паўгода 

04.03.2020 / 05:20

Былая першая ракетка свету — і на сёння другая ракетка Беларусі — паўгода з розных прычын не гуляла ў тэніс на афіцыйным узроўні.

Вікторыя заявілася на турнір у мексіканскім Мантэрэі.

На жаль, беларуска прайграла славенцы Тамары Зіданшак — 2:6, 2:6. 

Nashaniva.com