У Нямеччыне на каранавірус ужо захварэлі 240 чалавек

04.03.2020 / 12:32

Колькасць людзей, што заразіліся каранавірусам новага тыпу ў Нямеччыне, вырасла за суткі на 44 і дасягнула 240. Пра гэта паведаміў у сераду навукова-даследчы інстытут імя Роберта Коха (RKI).

Больш за ўсё такіх (111 чалавек) — у заходняй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Выпадкі зафіксаваныя ў 15 землях з 16.

Як заявілі ў RKI, ланцужкі перадачы віруса ў Нямеччыне можна адсачыць у абсалютнай большасці выпадкаў. Рызыка заражэння застаецца ўмеранай.

Nashaniva.com