Камунальнікі з Браслава атрымалі вымову за назву вуліцы на рускай транслітарацыі

04.03.2020 / 19:40

На вуліцах Браслава раней з'явіліся паказальнікі вуліц: на беларускай мове і транслітам. Аднак транслітарацыя была выканана няправільна — з рускай мовы.

Напрыклад, вуліца Чырвонаармейская была пазначана як Krasnoarmeyskaya street.

Фота: тэлеграм-канал «Беларусізацыя».

На гэта звярнуў увагу неабыякавы грамадзянін і адправіў зварот мясцовым уладам.

У адказе, пад якім стаяў подпіс намесніка старшыні райвыканкама Георгія Бушунова, паведамляецца, што камунальнікі Браслава атрымалі вымову за няправільную, «рускую» транслітарацыю.

Дырэктару камунальнага прадпрыемства ўказалі на недастатковы кантроль за працай падапечных.

Фота: тэлеграм-канал «Беларусізацыя».

Nashaniva.com