У Брэсце п'яны таксіст збіў на пераходзе дзіця

05.03.2020 / 12:19

Здарэнне адбылося 4 сакавіка каля 19:00 на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вул. Савецкай Канстытуцыі. Там кіроўца таксі збіў 11-гадовую дзяўчынку, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Прычым пасля наезду ён дачакаўся «хуткую дапамогу», а затым пакінуў месца ДТЗ. Пацярпелая з траўмамі дастаўлена ў бальніцу.

ДАІ знайшла кіроўцу і затрымала: ім аказаўся 44-гадовы мужчына. Ён сеў за руль у п'яным выглядзе — канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 1,2 праміле. 

Nashaniva.com