У Іране ад каранавіруса памерлі ўжо 107 чалавек

05.03.2020 / 14:02

Такія звесткі прывяло ў чацвер Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай адукацыі рэспублікі, паведамленне якога прыводзіць тэлерадыёвяшчальная карпарацыя IRIB.

«Колькасць захворванняў дасягнула 3513», — паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Таксама адзначаецца, што «колькасць ахвяр складае 107 чалавек». Раней паведамлялася пра 2922 захварэлых і 92 смяротныя выпадкі.