У Нямеччыне каранавірусам ужо заразіліся 534 чалавекі

06.03.2020 / 11:36

Колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Нямеччыне, вырасла за суткі на 185 і дасягнула 534 чалавек. Пра гэта паведаміў у пятніцу навукова-даследчы інстытут імя Роберта Коха (RKI) у сваёй штодзённай зводцы.

Гэта самае вялікае сутачнае павелічэнне колькасці інфікаваных у Нямеччыне з пачатку распаўсюду каранавіруса. Больш за ўсё выпадкаў — 281 — зафіксавана ў заходняй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. У Бадэн-Вюртэмберг 91 хворы, у Баварыі — 79. Выпадкі зафіксаваныя ў 15 землях з 16.

Рызыка заражэння застаецца ўмеранай. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ФРГ Енс Шпан раней казаў, што пік распаўсюджвання захворвання ў краіне яшчэ не пройдзены.