У лабавым сутыкненні «Опеля» і «Мазды» пад Смалявічамі пацярпелі пяцёра

06.03.2020 / 13:42

Сёння раніцай, 6 сакавіка, на 1-м км аўтадарогі «Смалявічы-Жодзіна» на закругленні дарогі 33-гадовы кіроўца «Опеля» не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і здзейсніў лабавое сутыкненне з «Маздай», якой кіраваў 55- гадовы вадзіцель.

У выніку аварыі кіроўцы і тры пасажыры «Опеля» атрымалі цялесныя пашкоджанні, яны дастаўлены ў медустанову, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Nashaniva.com