Пуцін назваў прэзідэнцтва лёсам

06.03.2020 / 17:45

Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў, што любы чалавек, апыніся ён на яго месцы, успрыме такую працу як лёс, паведамляе РИА Новости.

«Справа не ў тым, што я стаміўся ці хачу кудысьці ў бок сысці ўжо. Справа цалкам не ў гэтым. Вы ведаеце, любы чалавек, калі б ён апынуўся ў маім становішчы, упэўнены, успрымае гэта не проста як працу, а як лёс, таму я да гэтага так і стаўлюся», — сказаў Пуцін.

Nashaniva.com