Нафта Brent таргуецца на ўзроўні амаль $37

09.03.2020 / 17:37

Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі знаходзіцца на ўзроўні $36,90 (-18,33%) за бараль, сведчаць звесткі на 17:30.

На піку зніжэння цана нафты гэтага гатунку апускалася да $31,02 за бараль (-31,5%).

Нафта маркі WTI таргуецца на ўзроўні $33,2 за бараль (-19,7%). Пры гэтым мінімальная цана бягучых таргоў складала $27,34 (-33,8%).