Ва Украіне абвясцілі каранцін. Большасць памежных пераходаў закрыюць

11.03.2020 / 14:57

Кабінет міністраў увёў каранцін ва ўсіх абласцях Украіны ў сувязі з успышкай каранавіруса ў свеце. Пра гэта паведаміла дэпутат Вікторыя Сюмар у фэйсбуку.

Нардэп адзначыла, што з 12 сакавіка на тры тыдні, да 3 красавіка, ва Украіне ўводзяць каранцін.

Ён прадугледжвае:

— закрыццё навучальных устаноў,

— забарону масавых сходаў больш за 200 чалавек,

— закрыццё авіязносін з некаторымі краінамі.

Таксама будзе зачынена большая частка КПП. З 219 застанецца 49.