Вынікі моцнага ветру: каля тысячы населеных пунктаў былі без электрычнасці

13.03.2020 / 07:41

Работнікі энергасістэмы за апошнія суткі аднавілі электразабеспячэнне 976 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі, паведамілі БелТА ў «Белэнерга».

Адключэнні ў размеркавальных электрасетках адбыліся з-за моцнага ветру. «Энергетыкі працавалі ўсю ноч ва ўзмоцненым рэжыме і працягваюць працаваць над аднаўленнем электразабеспячэння. Вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння 162 населеных пунктаў, 107 з якіх знаходзяцца ў Віцебскай вобласці», — паведамілі ў «Белэнэрга».

Пры гэтым у арганізацыі звярнулі ўвагу, што з 162 населеных пунктаў, дзе работы працягваюцца, 139 — гэта дробныя вёскі і хутары (з колькасцю жыхароў да 50 чалавек).

Nashaniva.com