Дзіўнае закрыццё межаў. Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Масквой не перарваныя

17.03.2020 / 18:27

Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Масквой перарывацца не будуць. Пра гэта паведаміў загадчык консульскага аддзела пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандр Сувораў, піша БелТА.

«Мы звязваліся з Беларускай чыгункай і кампаніяй «Белавія», — сказаў дыпламат. — На гэты момант, што тычыцца кампаніі «Белавія», усе рэйсы з аэрапортаў Масквы Дамадзедава і Шарамеццева застаюцца. Чыгуначныя зносіны таксама застаюцца».