На канікулах будуць працаваць школьныя лагеры

24.03.2020 / 15:18

З 30 сакавіка пачынаюцца вясновыя канікулы ў школьнікаў, нагадвае Міндуакацыі. У школах арганізуюць дзіцячыя лагеры. Бацькі могуць падаць заявы ва ўстаноўленым парадку.

Праграма знаходжання распрацоўваецца індывідуальна ў кожнай навучальнай установе з улікам усіх санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў і рэкамендацый санэпідслужбы і Міністэрства аховы здароўя, нагадвае ведамства.