Лукашэнка паедзе на Парад Перамогі ў Маскву

27.03.2020 / 14:39

БелТА

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што паедзе ў Маскву з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведамляе БелТА.

«У мяне часта пытаюцца: «А вы паедзеце на парад у Маскву?» Вядома. Калі ўжо з Беларусі ніхто не прыедзе ў Маскву, то хто ж тады паедзе», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Сёння Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь не будзе адмяняць мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі, і яны пройдуць на высокім узроўні.

Nashaniva.com