З'явілася ВІДЭА наезду на 8-гадовае дзіця на пешаходным пераходзе ў Пінску

28.03.2020 / 16:39

Аварыя здарылася 26 сакавіка ў Пінску.

32-гадовая жыхарка горада за стырном «Рэно» паварочвала на скрыжаванні налева і праз машыны на сустрэчнай паласе не заўважыла хлопчыка на пешаходным пераходзе.

Дзіця ўважліва паглядзела налева, упэўнілася, што яго прапускаюць, і пабегла наперад. А вось направа глядзець ужо не стала.

Хлопчыка адвезлі ў бальніцу, але пасля адпусцілі дадому.

Nashaniva.com