Лукашэнка: Ты ж не заўважыла, што тут вірусы лятаюць? І я не заўважыў

28.03.2020 / 17:02

Хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна стала фіналістам аматарскага чэмпіянату. Ён сам прыняў удзел у матчы на хакейнай пляцоўцы «Лебядзіны парк», пабудаванай кампаніяй «Тапас».

Пасля матча Лукашэнка даў кароткі каментар АНТ. Гэта новая задача дзяржаўных СМІ — паказваць кіраўніка краіны з чалавечым тварам. 

Чытайце: На АНТ запусцілі праграму «Дзве з палаца» пра Лукашэнку

— Ці можна сказаць, што вайна вайной, а хакей па раскладзе? — пачала з падрыхтаванага жарта карэспандэнтка АНТ Ганна Пыж.

— Не. Трэба сказаць, што лепей памерці стоячы, чым жыць на каленях! — зарагатаў Лукашэнка.

— А ці ёсць нешта, што ўвогуле можа вас спыніць ад выхаду на лёд?

— Мяне? А навошта? Можна, але навошта, я не разумею. Тут жа няма ніякіх вірусаў. Ты ж не заўважыла, што яны тут лятаюць?

— Не.

— І я не бачу. Гэта халадзільнік, самае лепшае здароўе. Антывірусныя лекі, самыя сапраўдныя.

Nashaniva.com