Польская газавая кампанія выйграла ў Газпрома арбітраж на $1,5 мільярда

30.03.2020 / 22:37

Польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія PGNiG выйграла ў арбітражы ў расійскага «Газпрома» 1,5 млрд даляраў.

«PGNiG выйграла пазоў да «Газпрома» адносна цаны на газ. Паводле нашых ацэнак, сума, якую «Газпрому» трэба будзе заплаціць, складае 1,5 млрд даляраў ЗША (каля 6,2 мільярда злотых)», — паведаміла польская кампанія ў Twitter.

PGNiG звярнулася да «Газпрома» аб пераглядзе цаны яшчэ ў лістападзе 2014 года, менавіта з таго часу арбітраж і прыняў рашэнне зрабіць пераразлік.

Spór cenowy #PGNiG z #Gazprom wygrany!
Szacujemy, że kwota którą będzie zobowiązany oddać Gazprom to 1,5 mld USD ~6,2 mld PLN‼️ pic.twitter.com/Uecasag8vX

— PGNiG (@GK_PGNiG) March 30, 2020

Nashaniva.com