Улады Італіі: Эпідэмія дасягнула піку

01.04.2020 / 17:39

Эпідэмія каранавіруса ў Італіі дасягнула піку, але існуе рызыка другой хвалі захворвання на поўдні краіны, паведаміў кіраўнік Службы грамадзянскай абароны Італіі Анджэла Барэлі, піша ANSA.

Назіраецца запаволенне росту новых выпадкаў заражэння, у прыватнасці такіх, якія патрабуюць стацыянарнага лячэння.

У Вышэйшым інстытуце здароўя Італіі заявілі, што, нягледзячы на тое, што пік эпідэміі дасягнуты, жорсткія каранцінныя меры нельга адмяняць.

Nashaniva.com