У Лунінцы за ноч скралі 42 туі

06.04.2020 / 17:52

Інцыдэнт адбыўся ў Лунінцы ў ноч на 5 красавіка. Каля будынку на вуліцы Савецкай зламыснікі скралі туі. Гаспадары не далічыліся 42 раслін, піша «Информ-прогулка».

Мяркуючы па ўсім, выкрадальнікі «арудавалі» з двух бакоў. Ёсць здагадка, што іх было двое.

Уладальнік звярнуўся ў міліцыю.