«Е-дастаўка» возьме да сябе афіцыянтаў і барыста, якія страцілі працу

Па розных ацэнках, з-за пандэміі засталіся без працы ад 700 да 1000 работнікаў кафэ, бараў і рэстаранаў у Беларусі. Многія звольненыя афіцыйна, іншыя сышлі ў вымушаныя адпачынкі і не атрымліваюць даходаў. Мацней за ўсё сітуацыя ўдарыла па сферы грамадскага харчавання ў буйных гарадах — перш за ўсё, у Мінску.

08.04.2020 / 18:34

У «Е-дастаўцы» такіх супрацоўнікаў гатовыя аператыўна працаўладкаваць па спрошчанай працэдуры. Працаваць запрашаюць на пастаяннай аснове — выдатны варыянт стабільнага працоўнага месца. Сярод асноўных вакансій: кладаўшчык-камплектоўшчык і ўкладчык-упакоўшчык. Па сутнасці, трэба будзе збіраць і камплектаваць наборы прадуктаў для дастаўкі пакупнікам.

Плаціць абяцаюць вышэй сярэдняга. Зарплата камплектоўшчыка на поўнай занятасці складзе ад 1000 да 1400 рублёў на рукі. І яшчэ бонус у выглядзе 200 рублёў, якія кампанія абяцае выплаціць яшчэ да першай зарплаты. Укладчыкам-упакоўшчыкам абяцаюць ад 750 рублёў.

Усіх, хто шукае працу, просяць тэлефанаваць па тэл.: 3854400 (A1, МТС) з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 17:30.