10 канцэнтратараў кіслароду, 2600 халатаў… Грамадскія актывісты перадалі дактарам першыя партыі сабранай дапамогі

08.04.2020 / 22:11

Адзін з удзельнікаў ініцыятывы ByCovid19, актывіст незалежных прафсаюзаў і праваабаронца Андрэй Стрыжак у сваім фэйсбуку падзяліўся першымі вынікамі збору дапамогі лекарам.

У рамках ініцыятывы 10 канцэнтратараў кіслароду (медыцынскі апарат для павышэння ўзроўню кіслароду ў крыві) закупілі, атрымалі і адгрузілі па адрасах:

Кожны такі апарат каштаваў 2430 рублёў.

Адгрузілі і адправілі 2600 аднаразовых хірургічных халатаў:

Дзякуючы «Электрасіле» тры бальніцы ў Віцебску (БХМД, інфекцыйная і чыгуначная) атрымаюць пральныя машыны.

А дзякуючы сетцы «Міла» і Е-дастаўцы сем бальніц у Мінску і тры бальніцы ў Віцебску будуць забяспечаны парашкамі для мыцця халатаў і мыйнымі сродкамі.

Акрамя таго, закупілі 40 літраў канцэнтрату для дэзынфекцыі паверхняў, з якога можна вырабіць 2 тоны дэзынфекуючага раствору. Гэты груз будзе адпраўлены ў бальніцы Полацка і Наваполацка.

У Шуміліна акрамя халатаў адправілі 1000 ffp1 і 1270 ffp2 рэспіратараў і ахоўныя шчыткі ад Хакерспейса. Бальніца забяспечана рэспіратарамі надоўга.

Папрасіць дапамогу або прапанаваць сваю можна па спасылцы.

Ініцыятыва ByCovid19 мае свой сайт, а таксама старонку ў фэйсбуку.

Nashaniva.com