На варшаўскіх вуліцах з'явіліся «маскаматы». Акрамя масак, там прадаюць гель і пальчаткі ФОТА

11.04.2020 / 18:50

Вендзінгавыя апараты з маскамі, аднаразовымі пальчаткамі і антыбактэрыяльным гелем з'явіліся ў Варшаве. Асноўныя ахоўныя сродкі можна купіць у аўтамаце, піша se.pl.

Праўда, цэны ў такіх апаратах па польскіх мерках высокія. Аднаразовая маска каштуе 8,80 злотых (5,24 рубля). Цана малюсенькай бутэлькі антыбактэрыяльнага гелю — 13,90 злотых (8,28 рубля). Пара аднаразовых пальчатак каштуе 2,50 злотых (1,49 рубля).

Nashaniva.com