У Чэрвені мужчына захрас у калодзежы

14.04.2020 / 09:35

Паведамленне ратавальнікам паступіла а другой гадзіне ночы: неабходна была дапамога чалавеку, які захрас у калодзежы. Работнікі МНС, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што ў студні глыбінёй каля 6 метраў знаходзіцца мужчына і самастойна выбрацца не можа.

Ратавальнікі паднялі пацярпелага наверх з выкарыстаннем пояса і вяроўкі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду яго шпіталізавалі ў лякарню з пераахаладжэннем і рознымі траўмамі.

Nashaniva.com