Прагноз Мінздароўя: Цягам двух-трох тыдняў штодзень будзе прырастаць па 350 выпадкаў каранавіруса
14.04.2020 / 13:14
Фота Надзеі Бужан
Першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан адзначае, што ў краіне штодня рэгіструецца 340-360 выпадкаў каранавіруса. Яна мяркуе, што такая сітуацыя будзе доўжыцца яшчэ два-тры тыдні.
Алена Богдан дадала, што дактары рэгіструюць значнае ўскладненне цячэння хранічных хвароб пры станоўчым тэсце на COVID-19.
Па звестках на раніцу 14 красавіка, у Беларусі зарэгістравалі 3281 выпадак каранавіруса (рост да папярэдняга дня +362). З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі. Памерлі 33 пацыенты.
У панядзелак было 2919 выпадкаў каранавіруса (рост ад нядзелі +341).