Гандбольны чэмпіянат Беларусі закончыўся датэрмінова праз каранавірус

26.04.2020 / 09:28

Выканкам Беларускай федэрацыі гандбола вырашыў датэрмінова завяршыць мужчынскі чэмпіянат краіны. Гэта звязана з пандэміяй каранавіруса і рэкамендацыямі Еўрапейскай федэрацыі гандбола, паведамляе БелТА.

Напрыклад, тыдзень таму паведамлялася, што гулец магілёўскага гандбольнага клуба на каранціне, бо пацвердзіўся каранавірус у яго жонкі.

Зыходзячы з бягучага становішча каманд у турнірнай табліцы, чэмпіёнам Беларусі стаў Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова. Срэбра ў мінскага СКА, бронза дасталася магілёўскаму клубу «Машэка».

Nashaniva.com