636 студэнтаў-медыкаў дапамагаюць змагацца з каранавірусам у мінскіх бальніцах і шпіталях

07.05.2020 / 13:33

З хворымі на каранавірус у Мінску працуюць 636 студэнтаў. Пра гэта распавёў у інтэрв'ю БелТА першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чарэднічэнка.

«Дапамагаюць гарадскім спецыялістам 636 студэнтаў і навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і двух сталічных медыцынскіх каледжаў. У прыватнасці, разам са старэйшымі калегамі ў бальніцах і паліклініках па ўласным жаданні працуюць санітаркамі і санітарамі 30 навучэнцаў каледжаў і студэнты 1-3 курсаў медуніверсітэта. Студэнты 4-6 курсаў аказваюць дапамогу ў якасці медсёстраў і медбратоў», — распавёў Дзмітрый Чарэднічэнка.