Расія сцвярджае, што ўзровень смяротнасці ад каранавіруса ў іх ніжэйшы за 1%

08.05.2020 / 16:52

Узровень смяротнасці сярод расіян з пацверджаным каранавірусам складае менш за працэнт (0,9%). Гэтыя даныя назвала кіраўніца Расспажыўнагляда Ганна Папова, перадае ТАСС.

Яна ўдакладніла, што гэты паказчык — «вынік вельмі своечасовага выяўлення, своечасовага звароту».

За мінулыя суткі ў Расіі выявілі 10 699 выпадкаў заражэння каранавірусам. Больш за ўсё новых выпадкаў зафіксавана ў Маскве і Маскоўскай вобласці. Усяго ў Расіі налічваецца больш за 187 тысяч выпадкаў інфікавання каранавірусам.

Nashaniva.com