Мінадукацыі: Пра выпускныя вечары вырашайце самі

14.05.2020 / 13:21

Міністэрства адукацыі прапануе вырашаць пытанне аб правядзенні выпускных вечароў індывідуальна ў кожнай навучальнай установе. Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках даклада Лукашэнку, піша БЕЛТА.

Што тычыцца арганізацыі традыцыйнага Рэспубліканскага балю выпускнікоў, то канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята. «Мы ўнеслі свае прапановы кіраўніку дзяржавы. Думаю, што ў найбліжэйшы час будзе вызначана канкрэтная дата і фармат дадзенага мерапрыемства. Мы прапануем яго правесці», — сказаў міністр.