Лукашэнка спрагназаваў, што можа быць сёлета выратаваннем

15.05.2020 / 12:55

БелТА

Лукашэнка сёння наведвае Віцебскі раён, там ён нагадаў пра даручэнне наконт бульбы, піша Пул першага.

«Я хачу падкрэсліць. Гэта было даручэнне міністру. Сёлета, мне здаецца, бульба будзе ў цане. Таму я папрасіў, каб сабралі ўсё, што ў нас засталося, і пасеялі бульбу. Трэба пасеяць пабольш. Гэта будзе выратаванне», — сказаў кіраўнік краіны.