Моцны землятрус у Італіі — 90 чалавек загінулі

У горадзе Аквіла разбурана, паводле розных ацэнак, ад 3 да 10 тыс. будынкаў.

06.04.2009 / 09:37

У цэнтральнай частцы Італіі зафіксаваны магутны падземны штуршок сілай 6,3 бала. Паводле апошніх звестак, загінулі не менш, чым 90 чалавек.

Землятрус адбыўся ў 03.32 паводле мясцовага часу (04.32 паводле Мінска) з эпіцэнтрам прыкладна за 95 км на паўночны ўсход ад Рыма на глыбіні 10 км.

Потым адбыўся паўторны штуршок сіла 4,8 бала.

У гарадку Аквіла (вобласць Абруца) — у якім пражывае 70 тыс. жыхароў — паводле розных ацэнак разбурана ад 3 тыс. да 10 тыс. пабудоў. Загінулі чацвёра дзетак.

Паводле апошніх звестак, не менш за 90 чалавек.

Землятрус адчуваўся і ў Рыме.

Бі-Бі-Сі