У Гомелі пасажырка ўдарыла таксіста малатком па галаве, каб не плаціць за праезд

02.06.2020 / 16:22

У мінулую суботу 54-гадовая жанчына села ў таксі, каб даехаць з горада ў адну з вёсак Гомельскага раёна. Пад'язджаючы да паказанага адрасу, жанчына раптоўна ўдарыла кіроўцу малатком па галаве, паведамляе абласная міліцыя.

Мужчыну пашанцавала — ён хутка зарыентаваўся, адабраў «зброю» і выклікаў міліцыю.

Высветлілася, што за плячыма ў жанчыны багаты крымінальны досвед, яна не раз была судзімая за маёмасныя злачынствы. Гэты напад яна спланавала загадзя, прыхапіўшы з сабой у паездку малаток. Па словах гамяльчанкі, ёй патрэбныя былі грошы.

Nashaniva.com