Кампанія SpaceX вывела на арбіту 60 спадарожнікаў

04.06.2020 / 08:04

Амерыканская кампанія SpaceX Ілона Маска запусціла ракету-носьбіт Falcon 9, на борце якой знаходзяцца 60 спадарожнікаў Starlink. Аб гэтым кампанія паведаміла ў Twitter.

Successful deployment of 60 Starlink satellites confirmed pic.twitter.com/adsQIKfT0F

— SpaceX (@SpaceX) June 4, 2020

Запуск адбыўся 3 чэрвеня. Ракета стартавала з касмадрома на мысе Канаверал у штаце Фларыда.

Гэты запуск спадарожнікаў Starlink стаў восьмым. Апараты паспяхова выйшлі на арбіту. У SpaceX распавялі, што ўпершыню запусцілі спадарожнікі з закрылкамі, якія разгортваюцца, для абароны ад сонечных прамянёў. Першая ступень Falcon 9 прызямлілася на платформу ў Атлантычным акіяне.

Запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з 60 спадарожнікамі некалькі разоў адкладаўся. У сярэдзіне сакавіка SpaceX адклала запуск за некалькі секунд да старту праз праблемы падчас праверкі магутнасці рухавіка.

Nashaniva.com