У Мёрскім раёне маланка забіла 82-гадовага веласіпедыста

10.06.2020 / 16:41

У міліцыю сёння ў 13:25 паступіла паведамленне: на тэрыторыі садовага таварыства ў Мёрскім раёне знойдзены мужчына без прыкмет жыцця, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што 82-гадовы мужчына вёў ровар у руках каля свайго дачнага ўчастка, дзе яго ўдарыла маланкай.

Аб гэтым факце сведчаць сляды на адзенні і целе. Медработнікі канстатавалі смерць дачніка.

Nashaniva.com