Украіна адкрывае паветраныя межы для беларусаў, але ёсць нюансы

14.06.2020 / 11:39

У панядзелак, 15 чэрвеня, Украіна вяртаецца да паўнавартаснага аднаўлення міжнародных паветраных зносін: пункты пропуску запрацуюць ва ўсіх аэрапортах краіны.

З 15 чэрвеня Украіна адкрывае паветраныя вароты для замежнікаў, у тым ліку для беларусаў

Для ўезду ва Украіну беларусам будзе неабходны адпаведны страхавы поліс, які павінен кампенсаваць выдаткі, звязаныя з абсервацыяй і лячэннем у выпадку інфікавання COVID-19.

Грамадзяне Беларусі, калі яны хочуць прыехаць ва Украіну, вымушаных будуць праходзіць двухтыднёвую абсервацыю.

Nashaniva.com