З турмы выпусцілі ваўкавыскага механіка Макуця

10.04.2009 / 10:35

У чацвер стала вядома, што на волю выпусцілі Віктара Макуця, галоўнага механіка фірмы «Стыф‑Транс».

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Віктара Макуця арыштавалі ў панядзелак у Ваўкавыску, дзе ён жыве, і даставілі ў турму на завулак Акрэсціна ў Мнску. Былі звесткі, што яго арыштавалі па справе Мікалая Аўтуховіча і яго двух калегаў — Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.