ЧС па хакеі ў Мінску і Рызе пройдзе на два тыдні пазней 

22.06.2020 / 16:25

На штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея зацверджаны новыя даты правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.

Талісман ЧС па хакеі

Турнір перанесены на два тыдні і стартуе не 7, а 21 мая. Фінальны матч пройдзе на «Мінск-Арэне» 6 чэрвеня.

Зборная Беларусі правядзе свае матчы ў Мінску. Яе супернікамі па групе «А» будуць Расія, Чэхія, Швецыя, Швейцарыя, Славакія, Данія і Вялікабрытанія.

У Рызе згуляюць Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Латвія, Нарвегія, Італія і Казахстан.

ЧС па хакеі ў гэтым годзе меўся прайсці ў Швейцарыі, але з-за каранавіруса адменены. 

Nashaniva.com