Трэнер Васіль Хамутоўскі: Я за празрыстыя і сумленныя выбары!

23.06.2020 / 14:52

Фота ФК «Дынама» Брэст

Трэнер брэсцкага «Дынама» і былы брамнік зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі заклікаў правесці празрыстыя і сумленныя выбары.

«Джордж Оруэл пісаў: «У часы ўсеагульнай хлусні казаць праўду — гэта экстрэмізм»!

За тыя гады, што гуляў і жыў у Еўропе, прасякнуўся адным — паважай сябе і навакольных. Паважай сваё меркаванне і пазіцыю іншых! Не важна, якая ў яго ці ў цябе пасада і становішча.

Мы ўсе Асобы! Жадаю, каб кожны меў сваё меркаванне і свабоду яго выказаць! Я за празрыстыя і сумленныя выбары!» — напісаў Хамутоўскі на сваёй старонцы ў Instagram.

Nashaniva.com