Лукашэнка паляцеў у Расію

23.06.2020 / 18:30

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае БелТА.

Плануецца, што 24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў Маскве. Мерапрыемства адбудзецца на Краснай плошчы. Акрамя расійскіх вайскоўцаў у ім возьмуць удзел прадстаўнікі 13 дзяржаў, у тым ліку парадны разлік з Беларусі. Краіну прадставяць вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты.