«Мінскводаканал» абвясціў тэндар на рамонт устаноўкі абеззаражання вады

26.06.2020 / 18:52

«Мінскводаканал» абвясціў тэндар на рамонт устаноўкі абеззаражання вады ЭРГ-2000 «Сіваш». На прадпрыемстве адзначылі, што гэта не звязана з сітуацыяй, якая склалася ў Мінску, піша Мінск-Навіны.

— Гэта планавы рамонт абсталявання, прызначаны на год уперад. Таму суаднесці яе з нейкімі падзеямі ў сталіцы было б няправільна, — удакладніла прадстаўнік «Мінскводаканала».