Для распрацоўкі эфектыўнай вакцыны супраць каранавіруса трэба больш за $31 мільярд

28.06.2020 / 16:44

Для распрацоўкі эфектыўнай і даступнай вакцыны супраць COVID-19 на працягу наступнага года спатрэбіцца больш за 31 млрд даляраў. Пра гэта заявілі Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і сусветныя партнёры.

«На працягу наступных 12 месяцаў спатрэбіцца больш за 31 мільярд даляраў на распрацоўку лекаў, якія будуць эфектыўныя супраць COVID-19», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com