Мінскія міліцыянеры стануць патруляваць сталіцу на веласіпедах

04.07.2020 / 12:51

Пракатная кампанія падорыць патрульна-паставой службе ГУУС Мінгарвыканкама 10 ровараў для патрулявання горада. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў падчас жывой тэлефоннай лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Ён таксама адзначыў, што ў горадзе працягваецца работа па абазначэнні месцаў для паркоўкі шэрынгавых ровараў. Жоўтыя ражкі на пакрыццях тратуараў ужо з'явіліся ў Ленінскім і Партызанскім раёнах. Гэтай ноччу іх нанясуць ў Цэнтральным раёне.

Па словах Дараховіча, паступова такія пазначаныя зоны паркоўкі з'явяцца і ў іншых раёнах. Не выключана, у тых раёнах, дзе спецыяльная разметка ўжо з'явілася, колькасць пунктаў будзе павялічвацца.

Прапанаваць арандатарам шэрынгавых ровараў пакідаць іх у канкрэтных пазначаных месцах гарадскія ўлады і пракатная кампанія вырашылі для таго, каб навесці парадак у Мінску і спыніць выпадкі, калі двухколавы транспарт знаходзяць у кветніках, калі ён валяецца на газонах і тратуарах.