Расія ўключыла журналіста Аркадзя Бабчанку ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў

09.07.2020 / 15:18

Расфінманіторынг унёс журналіста Аркадзя Бабчанку ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. Адпаведны запіс з'явіўся ў рэестры 9 ліпеня. Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца.

Аркадзь Бабчанка з 2017 года знаходзіцца за межамі Расіі, жыў у Кіеве. Вядомы вельмі негатыўнымі выказваннямі ў дачыненні да расійскіх уладаў.

У канцы мая 2018 года быў «забіты» ў Кіеве. Праз суткі ён з'явіўся на прэс-канферэнцыі, дзе было заяўлена, што забойства было інсцэніроўкай. СБУ сказала, што на Бабчанку рыхтавалі замах расійскія спецслужбы і інсцэніроўка спатрэбілася, каб раскрыць іх планы.

Бабчанка: Расія рыхтавала масавыя тэракты па ўсёй Украіне

Аркадзь Бабчанка пра сваю «смерць»: Мяне адвезлі ў морг, я прыкідваўся мёртвым

Nashaniva.com